выпала так, што іх завялі некаторыя маладзейшыя пісьменьнікі, як Кузьма Чорны, П. Трус і інш. Ад старэйшых астаўся пры мотывах „жуды і суму“ адзін М. Гарэцкі. Выданыя ім зборнікі:, „Ціхія песьні“, „У чым яго крыўда“ і інш. амаль ня цалкам прысьвечаны адбітку гэтага настрою. Але настроі „жуды і суму“ і мацаньне, пакуль асьцярожлівае, сьцежак „чыстага мастацтва“ ў беларускай літаратуры — зьявішча выпадковае; будзем спадзявацца, што яно ня знойдзе сабе адпаведнае глебы ва ўмовах беларускага жыцьця.
Імпэтны ўздым будаўнічае працы, накапленьне матэрыяльных сродкаў рэспублікі, героічныя заваёвы подступаў да комунізму будуць надаваць беларускай літаратуры і яе тварцом бадзёрых напеваў, мотываў радасьці і натхненьня. За гэта сьведчыць болей усяго пашырэньне соцыяльнае базы, на якой уздымаюцца сьцены літаратурнага будынку. Мы бачым, што шэрагі маладых беларускіх пісьменьнікаў зьяўляюцца цалкам выхадцамі з сялян і рабочых. Аформленьне іх думак і сьветапагляду ідзе пад націскам пануючых ідэй пролетарскага змаганьня. Жадных уплываў старога ладу яны не адчуваюць на сабе, супроць яго спакусаў утрымаюцца загартаванасьцю кастрычнікаўскага шліфаваньня.
Выразна паказальным на гэта быў 1926 г. і з боку выданай вытворчасьці, і, тым болей, з боку ідэолёгічных перакартаваньняў сярод пісьменьнікаў. М. Чарот (поэмы „Карчма“, „Ленін“), М. Зарэцкі