Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/252

Гэта старонка не была вычытаная

леньня і ўсё вастрэйшага выпукленьня клясавых супярэчак, ідзе і ідэёвае разьмежаваньне. Тэрмін „працоўнасьць“ ня можа аб‘яднаць усіх тых, хто яго ўжывае. Адны бачаць яго нахіл у бок молату, іншыя азіраюцца на саху. Гэтаму зусім не перашкодзіць тое, што ў савецкіх ідэях скрыжаваны дзьве прылады рознастайнай працы — серп і молат. Эмблема Саветаў можа сьмела ўвянчаць усе томікі ўсіх аўтараў, што выдалі іх у 1926 г. А далей — каму серп, каму молат.

Гэта дылема ўзварушыла вясною мінуўшага году, здавалася, з поверху суцэльным, аб‘яднаньне пісьменьнікаў „Маладняк“. Ці можна далей ісьці адным шляхам? Было ясна і зразумела, што не маглі стаць поруч М. Чарот з К. Чорным, А. Александровіч з Я. Пушчаю, М. Зарэцкі з У. Дубоўкаю. Сьветапогляд кожнае двойкі розьніўся, вяжучы шчыльней М. Чарота з М. Зарэцкім і А. Александровічам, а Ў. Дубоўку з К. Чорным ды Я. Пушчаю. Фактычна, нясуцэльнасьць ідэёвага настрою ў думках і творчасьці маладнякоўцаў адмячалася з самага пачатку існаваньня „Маладняка“. Каб то выключна гэта ляжала ў аснове організацыі, то зразумела, што апошняя не дацягнула б у цэласьці да вясны 1926 г. Але паміма аформленьня ідэёвых напрамкаў перад „Маладняком“ стаялі заданьні выяўленьня маладых сіл у беларускай літаратуры, пераацэнка яе спадчыны і пашырэньне арэны яе чыннасьці. Гэта абараніла яго ранейшы раскол. У пагоні за аднаўленьнем ідэолёгіі