Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/253

Гэта старонка не была вычытаная

„Маладняк“ нейкі час рабіў ухілы ў нездаровы бок запазычаньня і перайманьня ў беларускую літаратуру імажынісцкіх плыняў, сухога формалізму і анормальнай вобразнасьці. Гэта прычына шмат пашкодзіла ўдасканаленьню маладнякоўскай творчасьці на падставах соцыяльна-політычнага разьвіцьця. Адначасна адмечаная фаза ў яго разьвіцьці паспасобіла маладнякоўцам хутчэй разуверыцца ў няжыцьцёвасьці ў умовах Беларусі рэшткам дробна-буржуазных, пароджаных іншымі абставінамі, настрояў і ідэй. Тады „Маладняк“ аглянуўся на сябе, праверыў зробленае, абмеркаваў пэрспэктывы далейшае працы і… напаткнуўся на рознабой у сваіх радох… Агульнае зьявішча, якое тым-жа часам захапіла і украінскую і расійскую літаратуры, разбурыўшы, масавыя організацыйныя формы яе пабудаваньня, ня мінула і „Маладняка“. Вясною 1926 г. частка яго сяброў вышла з аб‘яднаньня, залажыўшы новую організацыю „Узвышша“.

Раскол зрабіў адпаведнае ўражаньне ня толькі ў колах беларускіх пісьменьнікаў, а і ў гушчы беларускае савецкае грамадзкасьці. Тымчасам гэта ня было неспадзяваным і ня было ў той жа час ненатуральным. Само жыцьцё патрабавала яснасьці і поўнага выпукленьня тых зьяў, якія хаваліся ў рознастайнасьці ідэёвых плыняй у „Маладняку“. Гэта рознастайнасьць зараз-жа пасьля расколу вышла наповерх праз вусны прадстаўнікоў нядаўна ядынае грамадкі. У сваім звароце да чытача, зьмешчаным у № 9 за 1926 г. (лістапад)