Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/255

Гэта старонка не была вычытаная

1) „Маладняк“ лічыць, што беларуская пролетарская літаратура ўтворыцца ў процэсе пашырэньня і паглыбленьня агульнага соцыялістычнага будаўніцтва краіны шляхам паступовае, упартае і сьвядомае працы поэтаў і пісьменьнікаў над прысваеньнем клясава-пролетарскай псыхолёгіі і ідэолёгіі, а таксама шляхам папаўненьня літаратурна-пісьменьніцкіх кадраў з мас беларускага пролетарыяту; 2) што „толькі дакладным веданьнем культуры, створанай усім толькі пераапрацоўкай разьвіцьцем чалавецтва, яе можна будаваць пролетарскую культуру“ (Н. Ленін); 3) што беларуская літаратура, паступова ўспрыймае ў процэсе свайго разьвіцьця пролетарска-інтэрнацыянальны змест; 4) што „кожная пэўная грамадзкая формацыя мае свой пэўны мастацка-літаратурны стыль“ (В. Фрычэ), што эпоха дыктатуры пролетарыяту таксама выпрацуе свой асаблівы стыль або, іначай кажучы, літаратурна-мастацкі кірунак, які, бязумоўна, не ўкладзецца ў вядомыя да гэтага часу кірункі, — а таму „Маладняк“ (2) ставіць аднэй з галоўных і першачарговых задач упартую працу па сьвядома-крытычнаму аўладаньню культурнымі дасягненьнямі папярэдніх эпох; а таму (3) павінна адначасна разьвіваць і ўдасканальваць самабытную нацыянальную форму, дзеля чаго ў сваіх формальных шуканьнях павінна перш за ўсё выкарыстоўваць мастацкія багацьці народнае творчасьці і дасягненьні ў гэтай галіне старэйшых беларускіх поэтаў і пісьменьнікаў; а таму (4) „Малад-