Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/260

Гэта старонка не была вычытаная

І толькі пры сходзе дваццаці гадоў свае літаратурнае чыннасьці Я. Колас перавобразіўся сваім нутраным сьветам і ідэолёгічным зьместам. Адно за другім пачалі зьяўляцца яго апавяданьні, поўныя мотываў, сугучных бягучай сапраўднасьці. У апавяданьні „На прасторах жыцьця“ поэта завяршыў сваё ідэолёгічнае перараджэньне. І гэтым ён ухарошыў тую ўрачыстасьць свайго юбілею, ад якое пачынаецца шлях новае творчасьці. Вось чаму ў сьвяце падрахунку праробленага поэтам адначасова зіхацела вітаньне яго наступнаму. Разам з тым факт дваццацігодзьдзя літаратурнае працы Якуба Коласа адбівае сабою апраўданьне буйнага развою беларускае пісьменнасьці і яе цьвёрдае ўмацаваньне ў жыцьці.

*

У той жа палогасьці можна разглядаць і пяцігодні юбілей выданьня адзінай тоўстай беларускай марксыцкай часопісі „Полымя“. На працягу свайго існаваньня часопісь адыграла вялікую ролю ў аформленьні беларускай марксыцкай думкі, у зьбіраньні і выяўленьні маладых беларускіх літаратурных сіл. „Полымя“ правяло вялікую працу выхаваўчага характару ў адносінах да савецкае грамадзкасьці. Яно перамагло рэшткі незалежніцкіх думак і настрояў у сям‘і беларускіх пісьменьнікаў. Адначасна часопісь парадзіла сталага беларускага чытача, які мае прыменнаю патрэбаю пільна сачыць за разьвіцьцём беларускае культуры і яе найважнейшай галіны — літаратуры. Таксама „Полымя“ служыла зьвяном, якое