Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/261

Гэта старонка не была вычытаная

лучыла ў адну купу маладых і старэйшых пісьменьнікаў, незалежна ад іх належнасьці да тых ці іншых аб‘яднаньняў. Зразумела, што агульныя здабыткі, зробленыя часопісьсю для справы беларускае культуры, ставяць яго юбілей на ўзроўні з значнейшымі падзеямі на літаратурным фронце ў мінулым годзе.

Уцалку літаратурныя падзеі 1926 году глыбока ўзбурлілі беларускае культурнае жыцьцё. Яны засьведчылі аб выдатным факце нясупыннага разьвіцьця беларускае літаратуры. Таксама гэтыя падзеі зацьвердзілі палажэньне, якое кажа аб неадрыўнасьці беларускае літаратуры ад грамадзкага жыцьця Савецкае Беларусі. Пашырэньне дзяржаўнага будаўніцтва, рост матэрыяльных багацьцяў рэспублікі, паглыбленьне будаўнічай працы ва ўсіх галінах жыцьця — зьяўляецца магутным штырхачом да выяўленьня духовых сіл беларускіх рабочых і сялян. Водлуг іх налічнасьці набывае ўсё шпарчэйшы і плёньнейшы росквіт беларуская літаратура. Нарадзіўшыся ў рэволыцыі, яна цесна зьвязана з яе жыцьцём і з яе будучыняю.

Полымя№ 1 за 1927 г.