Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/263

Гэта старонка не была вычытаная

вёскі, яны не маглі атрымаць належнае шліфоўкі гарадзкога жыцьця, з прычыны яго спэцыфічнасьці ў беларускіх умовах: адсутнасьць буйнае прамысловасьці і шырокіх гушчаў індустрыяльнага пролетарыяту, ціхага тэмпу руху, слабае тэхнічнае напружнасьці і інш. Пераважнасьць сельска-гаспадарчага аблічча Беларусі, яе сялянская расплыўнасьць, чула націскаюць на дробныя мяшчанска-гандлёвыя гарадкі і густа засьцілаюць смуглыя пробліскі прамысловых націскаў. Схавацца за тоўстымі сьценамі муроў, між якіх аколіцца гукамі і стукамі заводаў, каб гэтым аддзяліцца ад вёскі — немажліва. Узрокі могуць вольна лунаць праз нявысокія камяніцы па блізкіх галах сялянскіх ніў, а вушы бесьперашкодна слухаць напевы вясковых песень… Затуліцца ад іх прыгожым словам зусім не даволі, каб прасякнуцца гарадзкою атмосфэраю аж да думак і разваг.

Вось і беларускія пісьменьнікі ў часы свайго аформленьня ня мелі, не сабралі досыць гарту, каб абараніць сябе ад уплыву на іх сялянскае стыхіі ў рознастайных яе колерах.

Самавыхаваўчая праца „Маладняка“, у якім маецца невялікі процант пахаджэнцаў гораду і пісьменьнікаў з сапраўды рэволюцыйным духам — маладнякоўскае самавыхаваньне не магло ўстаяць супроць націску гэтае стыхіі. „Маладняк“ падаўся і адкалоў ад сябе да дзесятка пісьменьнікаў. Па-за межамі „Маладняка“ якраз — дыялектыка здарэньняў — ачуліся тыя з маладнякоўцаў, якія найбліжэй былі сваім