Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/266

Гэта старонка не была вычытаная

гічны шлях узвышаўцаў. І кожны павінен ад гэтага падыйсьці да агульнага разгляду часопісі. Пойдзем з другімі — праглядзімо, на чым грунтуецца „Узвышша“ і ці падыходзіць гэты яго грунт да пабудовы на ім „камандных высот“ беларускае пролетарскае літаратуры?

Першы параграф статуту „Узвышша“ — мэта і заданьні — зычыць гэтак: „Беларускае літаратурна-мастацкае згуртаваньне „Узвышша“ мае на мэце разьвіцьцё беларускай пролетарскай літаратуры на падставе прынцыпаў, якія вызначаны ў рэзолюцыі ЦК ЎсеКП(б) за 1 ліпеня 1925 году аб політыцы партыі ў галіне мастацкай літаратуры, конкрэтна ставячы перад сабою наступныя заданьні: а) творча-мастацкая праца і б) крытычна-дасьледчая (праца?)“. Здавалася-б — чаго большага хацець — мэты благародныя. Аднак разьвіцьцё гэтых мэтаў тэзысным парадкам, што робіць дэклярацыя ўзвышаўцаў, справа далёка ня так надзейна, як здавалася-б. Ужо ў аналізе ідэй адраджэнцкае пары ў беларускай літаратуры ўзвышаўцы робяць грубыя памылкі. Гэта асабліва яскрава выяўляецца ў характарыстыцы настрояў М. Багдановіча. Дэклярацыя кажа: „Настрой нацыянальна-ўсьвядомленае культурнае беларускае інтэлігенцыі М. Багдановіч выражае („які склад сказу“) праз мастацкае выяўленьне вялікае культурнае вартасьці інтэлектуальнага багацьця Беларусі, багацьця творчае думкі беларуса“. У гэтых словах трэба разумець нешта асаблівае; прынамсі тое, чаго