Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/270

Гэта старонка не была вычытаная

скага. Да ўсяго прыглядаўся, да ўсяго прыслухоўваўся. Усімі пачуцьцямі ўбіраў у сваю істоту акаляючае. Увесь сьвет быў, як у гнязьдзе, у яго сэрцы, для яго-ж, пранікаючы туды праз гукі і колеры“.

Сымонка быў пастух з чатырох гадоў! „Сымонка меў надзвычайную здольнасьць, якой навучыўся ў палёх і лясох пана Вашамірскага: падрабляць гукі прыроды і жывых істот“. Аўтар пералічае некалькі дзесяткаў выглядаў імітатарскай здольнасьці свайго героя. Прызнацца — гэта wunderkind‘арская здольнасьць, болей выходзячая з захапленьня З. Бядуляй сваім героем, чымсь дапусьцімая прыродаю. Здольнасьць Сымона-музыкі Я. Коласа і не стаяла перад здольнасьцю Сымонкі-„Салаўя“ З. Бядулі! Затое многія рысы героя апошні запазычыў у Я. Коласа. Вакола гэтага тонкага стварэньня ангельскага складу З. Бядуля падкрэсьліў востра адмоўныя бакі акольваючых яго абставін. Не пашкадаваў цёмных фарбаў і нават тлустасьці да іх, якую можна было-б і ня прымешваць. Гэта тлустасьць вельмі рэжа вуха на фоне ўжыўнай З. Бядулі сантымэнтальнае лірычнасьці, чым прасычана апавяданьне. Вось яе скалкі: „Сягоньня ён (малады пан) смачна ўшчыпнуў яе (прыгожую сялянку Марыльку) за мяккае месца“… Ксёндз паглядае на балярын ласым вокам — „чаго добрага, перапрабуе іх усіх“. „Пан Вашамірскі пасьпеў перапрабаваць для „свайго здароўя“ ўсіх дзяўчат студыі“ і г. д. Гэта, відаць, і ёсьць тыя