вае для Крапівы. Ня хочацца гадзіцца, таксама, і з тым, каб Крапіва надалей захапляўся падобным жанрам. „Біблія“ і „Саромлівы“ не ўзбагацяць творчага актыву байкара. Пара-б яму павярнуць джала свайго пяра ў іншы бок, каб яго не зламаць трапункам.
Трэці аддзел часопісі „Узвышша“, аддзел публіцыстычны, складаецца з цэлага шэрагу артыкулаў крытыка-літаратурнага характару.
Артыкулы гэтыя маюць розную каштоўнасьць. Аб адным з іх — „Злыя нататкі“ Н. Бухарына — казаць не даводзіцца; іх многія чыталі ў орыгінале. Тав. Н. Бухарын у іх зло накідаецца на патрыотычны азарт некаторых расійскіх пісьменьнікаў, ня кінуўшых вялікарасійскае абмежаванасьці, якая мяжуе з шовінізмам, ды ісьці нярускасьцю і супроціў упадніцтва. Ён трапна кажа: „Бязумоўна, у першую чаргу, у тым, што ў нашай моладзі наяўна ў значным памеры мяшчанская адсутнасьць культуры працы (курсіў Н. Б.), якая некаторымі ідэолёгічна-кучаравістымі „хлопцамі“ (лапкі Н. Б.) лічыцца праз расійскую дурасьць бадай не за добраякаснасьць“. Гэтае „кучаравасьці“ (лапкі нашы. З. Ж.) досыць хапае ў узвышаўцаў. І выразным ліцамерам зычыць прыметка да артыкулу Н. Бухарына, надрукаваная ва „Узвышшы“, якая кажа: „З вялікім здавальненьнем павінны зазначыць, што нашы (узвышаўцаў) погляды на літаратуру спаткалі нечаканую падртымку з боку т. Н. Бухарына. Гэта сьведчыць, што з самага пачатку намі была ўзята правільная лінія“. Бачыце, як ганорна: нават