Да гэткага строю напеваў далучаліся бадзёрыя выступленьні некаторых старэйшых пісьменьнікаў. І над адноўленаю Беларусьсю ўздымаліся хвалі новых песьняў. Літаратура ўбірала ў сябе сокі ўзьнятае цаліны, вяртаючы на выпраўлены грунт службы беларускаму працаўніку. Ранейшы вопыт, праца мінулых гадоў, асабліва глыбіня і значэньне подвігаў пэрыоду соцыяльна-нацыянальнага адраджэньня, браліся ў прыклад і клаліся падмуркам новаму будаўніцтву. Ад аднаго пэрыоду літаратурнага жыцьця да яго наступнага перакідаўся мост. Зьвенамі сувязі былі пісьменьнікі новых дзён, але сваім выхаваньнем многа павінныя папярэднім, перадрэволюцыйным часам, як тыя-ж М. Чарот, А. Александровіч і А. Дудар. У іх сьвядомасьці беларускае літаратурнае жыцьцё мела лёгічную перадатнасьць у сваім разьвіцьці, захоўвала лад суцэльнасьці. Водлуг гэтага ім не магло прадстаўляцца нормальным якая-б там ні была перабойнасьць гэтага разьвіцьця. І ні ў якім разе іх разуменьне не магло апраўдаць патрэбы ў рашучым адказе ад спадчыны. Калі ў расійскай пролетарскай літаратуры паўсталі нездаровыя прызывы адмовіцца ад клясыкаў і „спаліць Рафаэля“, то, прынамсі, М. Чарот быў зусім ня згодзен з няпрытомнасьцю М. Гарасімава і яго сяброў. Праўда, у адносінах да расійскае літаратуры можна было зрабіць тыя ці іншыя выбачэньні, калі трэ‘ было прыняць на ўвагу яе дарэволюцыйную істоту, як істоту пераважна буржуазную. Беларускай адраджэнскай літара-
Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/290
Гэта старонка не была вычытаная