зумела варожага тону, нястрымана дзіўных наскокаў і зусім нясталых прыёмаў. Мімаволі здаровай часткі маладнякоўцаў на чале з М. Чаротам, а часта наперакор ім, па-за імі, больш экспансыўныя сябры „Маладняка“ хутка павялі галаваломную вайну супроць старых. Першымі прыладамі да наступу былі абабраны рогі („У рожкі са старымі“) (які тут сымбаль — хто яго ведае), а языку далася поўная воля. Нешта накшталт „свабоды слова“. Гэта „свабода слова“ зычэла ўсімі фарбамі вясёлкі.
Пачалося з крытыкі коласаўскае „Новае Зямлі“. Гэта поэма таленавітага пісьменьніка сваім выйсьцем у сьвет зрабіла вялікае ўражаньне. Твор меў усе правы на тое, каб яго прылічыць да монумэнтальнейшае рэчы ў беларускай літаратуры, да рэчы клясычнае. Ім абагачалася беларуская літаратура вельмі і вельмі значна. Кожны з надзеяй глядзеў на наступнае ў яе разьвіцьці, маючы пацьверджаньне „Новай Зямлі“. Але вялікая частка поэмы пісалася Я. Коласам у дарэволюцыйны час, калі панавалі зусім іншыя абставіны; напрамак у яе напісаньні поэта ўзяў строга рэалістычны, і настрой поэмы ня пыхаў яскраваю рэволюцыйнасьцю. Сэнс яе — шуканьне новае зямлі селянінам, які хацеў вызваліцца ад цяжкіх ланцугоў недастач, бядоты, прыціску налогамі і інш., зараз, не супадаючы цалкам з настроямі сялян, старыў поэму. Аднак, ахоп ёю жыцьця селяніна ад нараджэньня да сьмерці, сьмеласьць задуму, велічыня і эфектнасьць вобразу, хараство і