насычанасьць малюнкаў паднімалі гэты твор Я. Коласа на высокую ступню мастацкіх дасягненьняў. Аб гэтым ня было спрэчкі. Між тым маладняковец Л. Жыцень, наперакор усяму і ўсім, у тым ліку і здароваму розуму, агаласіў сваю асабовую думку аб „Новай Зямлі“. У „Радавай Руні“ № 3-4 за 1924 год, у артыкуле „Слова аб літаратуры“ ён так „атэстуе“ знатны твор Я. Коласа і яго самога: „А цяпер павалэндаемся па нашай літаратурнай палісадзе (а стылік, бачыце, стылік!). Нашы рэцэнзэнты, хоць маладыя і нехлямяжыя (!), хочуць давесьці, што „Новая Зямля“ Я. Коласа ёсьць „монумэнтальнейшы твор і выдатнейшая зьява ў беларускай поэзіі“ (лапкі Л. Ж.), „буйны твор“ (лапкі Л. Ж.), які ня ведае сабе роўнага твору“… Але „калі глядзець на яго з гістарычнага боку, то ў ім ёсьць дзікі (!?) народніцка-інтэлігенцкі патрыотызм і ўласьніцкія прывычкі, якія ня маюць апраўданьня (!)“. І, згодна Л. Жыценю, з ім трэба толькі так паступіць: „Прачытаўшы, ставім яе з даволі несамавітым настроем на паліцы для кніг побач Шэйна ці Федароўскага — вось так, на ўсялякі выпадак“. Хвасянуўшы па Я. Коласавых „немачных песьнях жальбы“, крытык курыць ладан маладым пісьменьнікам, у ліку якіх лічыць сябе.
Сьледам за Л. Жыценем у № 5 за 1924 год часопісі „Маладняк“ на зборнік вершаў Я. Журбы „Заранкі“ накінуўся з лаянкаю другі крытык, Ул. Гайдукевіч. Сваю рэцэнзію-лаянку на гэту кніжку ён