даюцца ім, як зношаны лапаць, які можа забрудзіць чыстую нагу[1]. Сказана, як бачыце „сьмела“ і зычна. І пры гэтым — бессаромна. Хто з яго што сышча? Як з гуся вада. Язык без касьцей. Гэта надмернае вярценьне бяскосьцьнага струманту ўвайшло было ў свайго роду спэцыяльнасьць, стала сьмікалкаю ў тых, каму ён часткова замяняў розум. Тыя-ж з крытыкаў, у каго апошняга ня гэтак бракавала, ужывалі іншы спосаб, таксама далёкі ад этыкі і прыстойнасьці.
У 1925 годзе вышла кніжка Янкі Купалы — „Безназоўнае“. Поэта ёю засьведчыў сваю любасьць, сваё захапленьне падзеямі Кастрычнікавай рэволюцыі. Пасьля доўгае маўчанкі, ён прапяяў новаму жыцьцю моцны, натхнены акафіст. Беларусь, быўшы бяз назвы, безназоўная, стае жывым, вядомым, знатным, уваскрашаючым стварэньнем. Чырвоны Кастрычнік перавабражае краіну-пакутніцу, краіну мучальніцу. „Безназоўным“ Янка Купала стварыў незабываны настрой, пераліў красу рэволюцыйнай падзеі ў прыгожасьць свайго мастацкага, захапляючага лірызму. Крытыку А. Бабарэку захацелася абвергнуць агульны настрой, створаны „Безназоўным“. Болей таго, ён рашыў зруйнаваць дашчэнту значнасьць гэтага Янкавага твору. І ўзяўся за крытыку. У № 7 „Маладняка“ за 1925 год у артыкуле „Вясну радзіла восень“ быўшы „маладнякоўскі Бя-
- ↑ Да рэчы, А. Гурло сам нашанівец, ён ніколі ні ў творах, ні ў гутарках не пацьвердзіў Чарнушэвічавых слоў аб ім.