Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/303

Гэта старонка не была вычытаная

піць і… не чырванее. Часамі яе бялізна горш чырвані. Але што каму да гэтага.

Не зважаў ні на вошта і Ўл. Дубоўка, які (проста незразумелым стаецца!) у тэй-жа кніжачцы „Маладняк — Янку Купалу“ нячувана дзіка апляміў Якуба Коласа. І чамусьці ўмысна ў час урачыстага сьвяткаваньня юбілею Янкі Купалы. Няўжо яму здавалася, што, даючы адначасна пахвальбу юбіляру і ганьбуючы яго таварыша сябра і саратніка ў змаганьні за вялікую справу вызваленьня працоўных Беларусі, ён цешыць Янку Купалу? Нельга было згадзіцца з гэтым. Болей таго, жудасна ставала ад безадчотнае „сьмеласьці“ пайсьці на напісаньне наступных радкоў аб Я. Коласе: „Сыканьне і гойканьне распачалі супроць „Маладняка“ некаторыя старыя пісьменьнікі і культурнікі, спагадаючыя ім. Адзін поэта, які прэтэндуе на нейкае нязвычайнае значэньне ў Беларусі, напісаўшы тысячы радкоў, зьвязаных прымітыўнымі, дзіцячымі дзеяслоўнымі рыфмамі, стаў вольна ці нявольна на чале сыкуноў (курсіў Ул. Дубоўкі)… Але дарма! Сьмехам і жартамі праводзяць цяпер гэткіх „дзеячоў“ (лапкі Ул. Д.)“. У падобным артыкуле ў часопісі „Аршанскі Маладняк№ 1 (артыкул: „Янка Купала і „Маладняк“) зноў жа Ўл. Дубоўка пра Якуба Коласа кажа: „У той час, калі некаторыя старыя пісьменьнікі беларускія, замест таго, каб дапамагчы маладым беларускім поэтам і пісьменьнікам у іх творча-грамадзкай працы, заняліся пісанінай фэльетонаў на