Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/304

Гэта старонка не была вычытаная

маладых пісьменьнікаў, ды носяць па школах, па сямілетках, дзе зачытваюць нашаму малодшаму пакаленьню; у той час, калі некаторыя старыя пісьменьнікі нашы (праўда, нікудышныя (курс. З. Ж.) прымушаюць сваіх дзяцей выпісвацца з піонэрскага атраду, куды яны былі запісаліся, у той час Янка Купала зьвяртаецца да моладзі з натхнёным заклікам“…

Гэта празывалася змаганьнем „маладнякізму“ з „адраджанізмам“. Гэтым расчышчалася дарога маладым сілам. Пасьля вось падобнае „расчысткі“ некаторыя з ранейшых маладых свае творы, свае выданьні ставілі супроць беларускіх выданьняў. Не аднойчы заяўлялася: „Трэба на тым ці іншым зьезьдзе наладзіць маладнякоўскую выстаўку“. Калі на гэта даводзілася, што Белдзяржвыдат выстаўку ўжо наладзіў, было адказам: „То наладжана выстаўка беларускае літаратуры, а мы хочам наладзіць выстаўку маладнякоўскае літаратуры“.

Аставалася паціскаць плячыма і зьдзівавана пытаць: няўжо гэта сапраўднасьць? Калі-ж далей у часопісі „Маладняк“ (№ 5 за 1924 г.) той-жа Ўл. Дубоўка ў артыкуле „Па мастацкіх куткох“ хвацка вылаяў выдавецтва „Савецкая Беларусь“, стала вачавідкім, што ўсё гэта сапраўднасьць, жывая, ачулая, бяспрычынная сапраўднасьць…

У выдавецтве „Савецкая Беларусь“, бедным, безграшовым, з 1922 г. да 1924 г. выдалася некалькі зборнікаў мастацкае літаратуры. Выдавалася яна па