Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/307

Гэта старонка не была вычытаная

выдрукаваньне портрэту аўтара і пахвальнае рэцэнзыі. Дзякуючы гэтаму малады поэта, неасталёваны ні ў ідэі, ні ў настроях, ні ў ведах, набіраўся гонару, чванства, самаўпэўненасьці і на ўсё ды і на ўсіх глядзеў з плёвага пункту гледжаньня. Ён адчуваў сябе кітом, на якім зямля трымаецца, і ўрэшце была двайная страта: і для беларускае літаратуры, і для самога пісьменьніка. Ну, але, дапусьцім, што бяз гэтага нельга было абыйсьціся. Усё-ж лёгка было абмінуць празьмернасьць самахваленьня, як-та ў большасьці рабілася тымі ж быўшымі маладнякоўцамі, якія адлічаліся рагатасьцю ў змаганьні са старымі. Тут, як і там, ня мелася супынку. Апроч узаемных рэцэнзій, пахвал, шчодрыя сябры-крытыкі разьдзьмухалі ў надзвычайнае здарэньне тыя зьявішчы, якія сапраўды часта выглядалі недарэчнасьцю. Цікавы ў гэтых адносінах водгук У. Гайдукевіча на кніжку Я. ПушчыРаніца рыкае“. Гэта кніжка мела адну асабістасьць — густату ў зьмесьце, пераблытанасьць сказнае мовы і багацьце анормальнай вобразнасьці. З гэтага далёка недадатнага боку яна ябеднымі языкамі перавярнулася ў пагаворку. Аднак, наперакор усяму і ўсім, У. Гайдукевіч прапяяў ёй натхненыя дыфірамбы. Ён пісаў („Маладняк“ № 8 за 1925 г., арт. „Раніца рыкае“): „Адным з тых непакорных хлапцоў, якія першыя згуртаваліся ля організатара „Маладняка“ Міхася Чарота (курсіў У. Гайдукевіча), якія павялі змаганьне за новае жыцьцё, за рэволюцыю сродкамі мастацкай