Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/308

Гэта старонка не была вычытаная

літаратуры, — стаў і Язэп Пушча (курсіў У. Г.). Ня толькі стаў, а і выклікаў не малы гармідар сваімі вершамі, сваімі вобразамі. Больш таго, першы зборнік вершаў, які ляжыць перад намі, назваў — „Раніца рыкае“ (курсіў наш. З. Ж.). Чытаеш раз, перачытваеш другі. Хочацца сказаць: не загіне беларуская культура, беларускае мастацтва. Першы зборнік маладнякоўца (курсіў У. Г.) сьведчыць аб гэтым, яскрава сьведчыць“… Далей ідзе ў гэткім-жа настроі поўны разбор твораў у „Раніцы рыкае“. І з якога боку ні паглядзі, як ні пастаў — пэрлы ды годзе. Вось проста Язэп Пушча — гэта ні хто іншы, як wunderkind. Пры гэтым — паўстаўшы, як сфінкс. Надзвычайная асоба, а таму і творчасьць яе надзвычайная таксама. Мілагучная, прасычаная „сакавітасьцю, сьвежасьцю і орыгінальнасьцю вобразаў“, з тэматыкай настолькі цікавай, як і з формальна-мастацкім бокам творчасьці. Нават У. Гайдукевіч дайшоў да таго, што заключыў, нібы Я. Пушча зрабіў нейкую перасьцярогу мінуўшчыне і ўсім яе прыхільнікам. Гэта ўсё зборнікам „Раніца рыкае“. Знарочыстасьць падвялічыць той гармідар, які ўсяго і атрымаўся ад „Раніцы рыкае“, — вось навошта сходзіла крытыка Ў. Гайдукевіча. Бо зусім не сакрэт, што „Раніца рыкае“ выклікала іронічныя ўхмылкі нават ва многіх цяперашніх маладнякоўцаў. Так, здаецца, што і сам Ул. Гайдукевіч, пішучы, быў далёка ад сур‘ёзнасьці. Нельга-ж, сапраўды, было сур‘ёзна казаць аб тым, што здатна выклікаць ня што ін-