Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/311

Гэта старонка не была вычытаная

там. Ён і раней адмячаў надмернае чванства у некаторых сваіх колегаў, але спадзяваўся на яго выжываньне самім процэсам працы. Час-ад-часу ў гутарках са многімі маладнякоўцамі паасобку і на сходах філій ён зьвяртаў на гэта таварыскую ўвагу. Гэтага аказвалася мала. І на зьезьдзе „Маладняка“ М. Чарот адкрыта асудзіў самахвальства, самаўпэўненасьць, дзіцячую рызыку найболей няўстрыманых сваіх таварышоў па організацыі. Праўда, гэта не перашкодзіла Ул. Дубоўку тут-жа яшчэ раз недалікатна чапіць гасьцей зьезду — старэйшых пісьменьнікаў.

Тым ня меней „Маладняк“ пасьля зьезду пачаў атрымоўваць зусім інакшы выгляд. Усё болей стала зьвяртацца ўвага на самакрытыку, на набыцьцё належнай этычнасьці для тых, у каго яе не хапала.

Ці абмінуў бы ён, будучы ў суцэльнасьці, тыя перашкоды, якія заключаліся ў апісаных намі зьявішчах так, як гэта ён зрабіў пасьля, — цяжка сказаць. Ясна адно, што адкол ад яго грамадкі пісьменьнікаў, у якіх — проста прымха якаясь апынуліся ўсе тыя, хто, галоўным чынам, культываваў вольнасьць ад этыкі і выкліканьне гармідараў, вельмі паспрыяў для далейшага ідэёвага жыцьця „Маладняка“.

Аднак, калі мы можам з уцехаю констатаваць адмечаныя посьпехі ў „Маладняку“, то зусім інакшае мы бачым у „Узвышшы“.

Апошняе, ня гледзячы на паказную сталасьць ды прысвоеную знарочыстасьць, не пакідае старых традыцый. Дзяцінства і задзёр, чванства і культы-