Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/312

Гэта старонка не была вычытаная

ваваньне выбрыкаў — сыстэматычна цягнецца надалей. Досыць пералічыць вось гэтыя выпадкі апошняга часу, як: выступленьне Я. Пушчы на дыспуце[1] аб часопісі „Узвышша“, выступленьне там-жа Ўл. Дубоўкі[2], зьняважлівае падколваньне маладнякоўцаў у друку (глядзі час. „Узвышша“ № 2), апавяшчэньне „Узвышша“ наконт фэльетону С. Друка аб ітогах дыскусіі і, нарэшце, рэмізьніцкія артыкулы супроць Цішкі Гартнага (№ 3 „Узвышша“) і А. Александровіча (№ 5 „Узвышша“).

Усюды выглядае адно: захапленьне гармідарам, культываваньне неэтычнасьці, ужываньне дзіцячых выбрыкаў. Сваяасаблівая вобразнасьць згубіла ўсякія рамкі і асадкі, прыняўшы выгляд разбазыранасьці…

Апошняя вельмі яскрава выказваецца ў нехаценьні лічыцца ні з кім і ні з чым. Малейшы намёк на ідэолёгічныя хібы ў іх творчасьці, на ўпадачнасьць настрою, на недалікацтва ў спрэчках, на прымітыўнасьць абсталяваньня розных тэзісаў ды пляцформаў — выклікае ва ўзвышаўцаў дзіцячы задзёр і гэткага-ж гатунку лаянку. Цікава, да рэчы, справа з вышэйуспомненым нахілам да скэтлянд-ярдаўскіх прыёмаў у дыскусіі, што выразна паказвае рэдак-

  1. На дыспуце аб час. „Узвышша“ № 1 Я. Пушча сказаў: „Ц. Гартны ня любіць М. Багдановіча за тое, што той не пахваліў яго вершаў у 1912 г.“.
  2. Там-жа Ул. Дубоўка два разы заявіў, што „ў нас ёсьць толькі два пісьменьнікі — Янка Купала і Якуб Колас“.