Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/315

Гэта старонка не была вычытаная

кага жыхарства, народнае інтэлігенцыі, які пералічае цэлы шэраг іншых тэм, што чакаюць не дачакаюцца сваіх мастакоў?

Нельга і няможна з гіронічнаю ўхмылкаю адзывацца аб гэтым, як аб „казёншчыне“, „надзеннасьці“ і інш.

Нельга і праступна адказваць на адметкі гэтага ды іншых недахопаў у творы лаянкамі, выбрыкамі, мудрагельствам.

Дзіка і шкодна ўхіляцца ад крытыкі, заражаючыся хвароблівымі самаўвер‘ем і самаўпэўненасьцю.

Пара быць сталымі!

Мінула тры гады з тае пары, калі гэта шкадлівая плынь улілася ў беларускае літаратурнае жыцьцё. У некаторых яна адбілася на складзе нораву і на процэсе думаньня. Але ў агуле беларуская літаратура асталася ня ўразенаю. Тля, што псуе маладыя яе пупінкі, мусіць быць вытруена. Рашуча. Чыстае паветра няхай ахутае роўны агароджаны шлях яе далейшага разьвіцьця.

Полымя№ 6 за 1927 г.