Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/319

Гэта старонка не была вычытаная

Пры гэтым час аформляў ідэі новых формы і зьместу ў пабудове пасьлякастрычнікаўскае літаратуры. Гегемон жыцьця — пролетары абумоўліваў яе настроі, яе імпэт, шляхі і напрамкі ў яе далейшым разьвіцьці. Цягучае разуменьне „народ“ уступіла месца выразнай клясавай катэгорыі. Рэволюцыя вострым нажом раскроіла і суцэльнасьць сялянства. У выніку гэтага — пакалолася нядаўняя еднасьць нацыянальных ідэй. Соцыяльная субстанцыя Кастрычніка падуладзіла сабе нацыянальныя бакі жыцьцёвага поступу. Водлуг гэтых зьявішч павінна была формавацца і беларуская літаратура.

Рэгулятарам гэтага процесу сталася часопісь „Полымя“, заснаваная ў канцы 1922 году. Часопісь рубам паставіла пытаньне поўнага адрыву беларускай літаратуры ад прыўносных у яе ідэй манлівай гістарычнасьці. Побач з гэтым была абвешчана вайна і ідэолёгіі буржуазнай незалежнасьці. „Наша часопісь“, — пісала рэдакцыя „Полымя“ ў сваім програмным артыкуле, — мае мэтай даць шырокую дарогу тым беларускім пісьменьнікам і поэтам… каторым навязвае мэлёдыі муза вызваленьня працоўных грамадаў, муза колектыўнае творчасьці іх. Наша часопісь злучае ўсё жывое для перамогі над жыцьцёвымі нягодамі, для ўрачыстага панаваньня ў жыцьці“.

Гэта аснова ідэолёгічнага зьместу ў беларускай літаратуры была прызнана за сваё сrеdо адназгодна шэрагам старэйшых і маладзейшых пісьменьнікаў. У рэдакцыю „Полымя“ ўвайшлі Цішка Гартны, Зьмітрок