Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/322

Гэта старонка не была вычытаная

ныя рамкі аб‘яднаньня. Патрабаваўся час, пакуль высьпеюць належныя ўмовы, якія выправяць выпадкова супыненую ненатуральнасьць.

1926 год на многапад блізіў момант перагуртаваньня беларускіх літаратурных сіл. Выйсьце з „Маладняка“ пазьнейшых узвышшаўцаў[1] дазволіла адгуртавацца ў дальнейшым сур‘ёзным маладнякоўцам у твары М. Чарота, М. Зарэцкага, А. Александровіча А. Дудара, А. Вольнага і інш. Апошнія яшчэ раз сваёю дэклярацыяй[2] падкрэсьлілі вядомую сутнасьць сваіх настрояў і напрамку ў літаратуры і, спусьціўшы паўтара гады, сышліся са старэйшымі і неаб‘яднанымі маладзейшымі ў новай пісьменьніцкай організацыі „Полымя“.

Гэткім чынам, пачынаючы ад заснаваньня часопісі „Полымя“ ажно да організацыі аб‘яднаньня пісьменьнікаў „Полымя“, разьвіцьцё беларускіх літаратурных падзей мела цэльны, выпрастаны напрамак. Гэты напрамак вёў роўным шляхам да аднаго: адабраць у адно суцэльнае цэлае перадавых, выдатнейшых, ідэёва ўсталёваных і выяўленых з формальнага боку прадстаўнікоў беларускае літаратуры.

Зараз, калі гэта адбылося, на аб‘яднаньне пісьменьнікаў „Полымя“ лажыцца адпаведнае заданьне — весьці далейшае разьвіцьцё беларускае літаратуры

  1. Гадавая літаратурная праца ўзвышаўцаў — яскравейшае падмацаваньне нашым вывадам.
  2. Гл. № 9Маладняка“.