Гэта старонка не была вычытаная
Над магілаю Бурбіса зьнімем шапкі, адкрыем грудзі, каб перахапіць у сябе выпушчаную ім энэргію агню, і шырокім крокам пакіруем туды, дзе золак вянчае чырванеючым вогнішчам устаўшае з-за лесу агромністае крывяністае сонца над будынінаю Беларускай Працоўнай Культуры, на якую многа-многа цаглін — літарамі Ў — паложана рукамі бясьсьмертнага нябожчыка Алеся Бурбіса!
Бэрлін, 14/IV 22 г.