ДА НЁМНА
Эх, ты, Нёман-рака! Ці ты думаў ці сьніў, Як сьлязу мужыка Ў свае воды лавіў?
Як стаяў над табой Сын нядолі худы І над цёмнай вадой Сьпяваў песьні нуды?..
Што надыдзе пара — Зьнемажэньне міне, Адраджэньня пара Над народам блісьне?
Што з балючых грудзей Беларусі дзяцей Над тобой загудзе Песьня вольных людзей?
Капыль.