Старонка:Урачыстыя дні (1930).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

— Негарэлае!..
Скора адходзіць.
.........
Пазіраю з купэ на пэрон праз акно —
па якой ён збудованы модзе?..
Паравік даў гудок.
Захістаўся цягнік,
скалыхнуліся важка вагоны
i у даль паплылі;
замігалі агні
Ўсё хутчэй
і хутчэй —
не дагоніш!

*

За вярстою —
вярста,
за вярстою —
вярста,
а цягнік ўсё ідзе,
а цягнік ня прыстаў.
За далінай
гара,
за гарою —
аблог,
а цягнік ня прыстаў,
гэта дым толькі зьлёг.
За слупамі —
слупы,
за пасёлкам —
сяло;