Старонка:Успаміны Лявіцкая Бадунова.pdf/3

Гэта старонка была вычытаная

ны, стараецца, як мага, падтрымаць «беларускае вогнішча». Зарабляючы на старане на кусок хлеба быў кіраўніком «Минским Центральным Бюро Труда», кіраваў починочными мастерскими по военному обмундированию і др.), ён усе вольныя часіны ахвяроўвае працы на беларускай ніве. Ён Працуе ў «Бел. Т-ве», арганізоўвае сталоўкі, ставіць спэктаклі, у якіх сам грае на сцэне, стараецца падтрымаць беларускае друкаванае слова. Так, яго коштам і заходамі была выдана кніжачка «Беларускія Жарты», некалькі с.-г. брашурак і др.

У той час А. Лявіцкі галоўным чынам мабыць і схапіў зародак тае страшнае хваробы, якая зьвяла яго ў магілу: навала працы, цяжкія матар'яльныя варункі, нездаровая кватэра—вот гэтыя галоўныя педахваты жыцьця ўсіх, а прынамсі большасьці нашых культурных і палітычных працаўнікоў, — уходалі яго здароўе, падкасілі сілы.

Яшчэ ў пачатку рэвалюцыі 1917 г. А. Лявіцкі працуе падаўнейшаму: выступае на ўсякіх зьездах, мітынгах, уваходзе як сябра ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Але здароўе яго ўсе часьцей западае. Зіму 1918 г. ён праляжаў у Менскім шпіталт; вясною, крыху ачуняўшы, вярнуўся да хаты.

Здавалася, што здароўе А. Лявіцкага пайшло на папраўку. Ён, седзячы дома, зноў пачаў займацца літаратурнай працай: супрацоўнічае ў газэце «Беларусь», дзе пачаў друкаваць адну з вялікшых сваіх рэчаў, повесьць «Золата», пачаў прыводзіць да парадку свае «Студэнцкія ўспаміны», узяў некалькі перакладаў.

Але здароў'е яго зноў аслабела і, зусім нядужы, ён выехаў пад восень 1920 г. у Вільню, каб ужо адтуль не вярнуцца.

«Лічу я дні і гадзіны, калі вярнуся да хаты»—пісаў ён адтуль жонцы—«яшчэ можа дасьць Бог з вамі ўбачыцца»...

Кал-ж граніца разьдзяліла Вільню з бацькаўшчынай А. Лявіцкага, надзея на паварот да хаты мабыць аслабела. У вадным пісьме, атрыманым выпадкова, праз дзесятыя рукі, ён пісаў дзецям:

«Бедныя вы мае гаротнікі, як вы даеце сабе рады? Шануйце, дзеці, маму — бо больш ужо ў вас няма нікога на сьвеце»...

А ў пачатку марца 1922 г. у Менску атрымаліся весткі, што Ядвігіна Ш. ня стала.

Прымусовая разука з сям'ёй, неспакой і цяжкія ўмовы жыцьця зараньне зьвялі яго ў магілу.

Вечная памяць табе, цярплівы працаўнік на роднай ніве!

Ванда Лёсік.


ЯДВІГІН Ш. (АНТОН ЛЯВІЦKІ)

У Вільні 24 лютага сёлета, 1922 г., памёр беларускі пісьменьнік і дзеяч Ядвігін Ш., уласнае імя яго Антон Лявіцкі. Памёр ён ад гарлавых сухот, на бальнічнай пасьцелі, далёка ад любімае сямейкі.