Старонка:Усходняя Беларусь. Статыстычные і гістарычные матэрыялы (1918).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

лякую цану удзержаць еднасць з Вялікарусіей, выступілі з Рады Беларускае Республікі. Была прынята рэзолюцыя: „Рада Беларускай Народнай Рэспублікі аб‘яуляе Беларускую Народную Распубліку незалежнай і выдае аб гэтым Устауную. Грамату“.

Тэкст Устаўнай Граматы высказывае прызнаньне поунай дзержаунай незалежнасьці Беларусі, каторая лічыць адгэтуль разарванымі дзержауные зьвязі з Расейскім Гасударствам, даушые апошняму магчымасць падпісаць і ад імені Беларусі шкодны для яе Берасьцейскі Трактат.

Цяпер пасьля праклямаціі Радай Б. Н. Р. незалежнасьці Беларусі і разрыву дзержаунай зьвязі з Вялінарусіей—правы, на дзержаунае палажэньне Беласі як у адносінах да Рассі, так і да Нямеччыны зьмяніліся. І беларусы маюць поуную веру, што Нямеччына у імя абапольных нямецка-беларускіх эканамічных інтэрэсау, вынікаючых с прыродных, гэографічных і палітычных варункау, прызнае проклямацію нежалежнасьці Беларускай Дзержавы і акажэ ей помач у будаваньні новаго жыцьця, прыдбаушы гэтак сабе удзячнаго саюзьніка. А той факт, што такі саюз будзе вынікаць не са зьменных сымпатый і настраеньняу, а з рэальных абапольных карысьцей, становіць заверэньне трываласьці прыязных адносін між адраджаючайся Беларусью і тэй дзержавай, каторая у гэты, мо найважнейшы у жыцьці Беларусі, момэнт працягне ей руку памачы.

У канцы трэба адзначыць, што, прыступаючы да будовы сваей гасударственасьці, Беларусь ужо цяпер мае зачаткі гасударственай організаціі.

Вельмі важную ролю адыграу тут факт, што у