Старонка:Усім патроху… (1930).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

ПАСТУХОВА ШПАРКАСЬЦЬ

Неяк раз пастух авечы
Пахваліўся на людзях:
„Покуль выпаліцца ў печы —
Я абуюся шах-мах!“
Пахвальба ня стрэла спрэчак,
Просты быў яму адказ:
„З гэтай шпаркасьцю — авечак
Не напасьвішся у нас!“
І яго прагналі з вёскі,
Як ён пекна ні трубіў,
Каб ня драў дарма падноскі
І жывёлы ня губіў.
Я прыслоўе ўзяў ня кпінай:
Гэтак сама, так якраз,
І з пажарнаю дружынай
Прыключылася у нас.
Як пісаліся — усякі
Ганарыўся, як той цар:
„Э, цяпер ужо ніякі
Не страшны для нас пажар!
Па сыгналу — коні ў бочкі,
У машыну жарабца,