Старонка:Усім патроху… (1930).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

Пабяжым, хоць без сарочкі,
Не дагоніш малайца.
Хай які агонь, затушым:
Дзьве хвіліны і капут!“
Ажно вянуць сталі вушы,
Так другі хваліўся чмут!
Ой, усякі можа баяць
І гусьці, як авадзень,
А тут трэба ня гультаіць
І спрытнець са дня на дзень!
Трэ‘ вучыцца ўсякай справе
Галавой ці кулаком,
А ня, седзячы на лаве,
Вудзіць рыбу языком…
Але — до! Была прычына —
Загарэлася страха,
І вось нашая дружына
Вышла горш за пастуха!
Перш за ўсё — сыгнал згубілі:
Заваліўся, як у бот!
Дык трывогу затрубілі,
Пальцы ўсунуўшы у рот…
А усякаму-ж вядома —
Сьвістуноў тых можа сто!
І ня дзіва калі з дому
Не парушыўся ніхто!
Толькі мо‘ праз паўгадзіны
Адшукаўся той сыгнал,
А за гэты час з хаціны
„Певень“ дах увесь сагнаў!