Старонка:Усім патроху… (1930).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Пачаліся-ж тыя зборы —
І пакуль другі Міхась
Да кален зьвярцеў аборы,
Столь, як сьвечка, занялась!
Але вось — дружына ўсходзе —
Толькі гора, што каня
Не знайсьці — у Чыстым Бродзе!
Недзе пасьвіцца да дня…
Ўрэшце, неякую клячу
У машыну запраглі,
Прыпрагліся у прыдачу
І, як быццам, пацяглі…
Ажно раптам — бац! і сталі…
Што за трасца? Трасца ў тым,
Што ўсе шрубы пагублялі,
І качалка зьнікла ў дым…
A пажар сабе гуляе,
І увесь, як ёсьць, народ
Анічым не памагае,
Бо няма чым, хоць ты ў плот!
Вышлі кепскія паперы:
Лезь, як кажуць, на „ура!“
Ні драбін тых, ні сякеры,
Ані вёдзер, ні багра!
Праз гадзіну — ўсё знайшлося,
Але трохі ня у час,
Бо ад хаты засталося —
Два вугольчыкі якраз…