Старонка:Усім патроху… (1930).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

ПАДЗЕЛ ПРАЦЫ

Задрамаў Алесь на печы,
Зьеўшы кашы з талакна,
А Міхась шаруе плечы
Каля самага вакна.

Бацьку холадна у сьпіну,
Хата выстыла даўно,
І стары гаворыць сыну:
„Зачыні, Міхась, вакно!“

А Міхась на печ рукою:
„Хай Алесь — не зачыню,
Бо я-ж заўтра раніцою
Сьвіней ў поле паганю!“