Старонка:Усім патроху… (1930).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

Бо дзяржава не таўсьцее —
І на іхнім паваду
Заікаецца, дурнее
І плюецца ў бараду!
Бачаць гэта заправілы:
Кепска! Музыка ня ў прок,
I народ рыхтуе вілы
Садануць у царскі бок!
Сталі думаць звадыяшы,
І каб людзям рады даць —
Пачалі, як Мэсыяшы,
Туды-сюды вандраваць!
У кішэнь схаваўшы хвігу —
Хай каршун іх задзярэ! —
Той у Менск, другі у Рыгу,
Трэці ў Кіеўшчыну прэ…
Торбай сыплюцца мільёны
І падзякі ад цара,
І дарэмныя вагоны,
І куплёнае „ура!“
А народ? Палепшыў долю?
Можа, стаў гаспадаром?
Мае землю, мае волю?
Пашукай за каўняром!
Не на гэта іх паслалі,
Не за гэтым чорт іх нёс:
І сяляне атрымалі
Ня іначай — дулю ў нос!
Але, стой! На што гадаці
І на пальцах прыкідаць —