Старонка:Усім патроху… (1930).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

Лепей рэха запытаці,
Будзем зразу праўду знаць!

Што-ж міністры вам зрабілі? білі!
І палегчала сьпіне? не!
А патрэбы аглядзелі? елі!
І ў падатках уступілі? пілі!
Было весела ў сяле? але!
Памаглі-ж яны разьдзетым? дзе там!
Ну, а скаргі разабралі? бралі!
А ў навуках ёсьць пасьпех? эх!
Кепска значыцца ў дзялах? ах!
Як-жа даўся царскі дух? ух!
Добра, мусіць, дапамог? ох!
Не прасілі на вясну іх? ну іх!
Дык чаго-ж было прымаць іх? маць іх!

|}