Старонка:Усім патроху… (1930).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

КАНАВАЛ

(З газэт)

Як заразьлівая муха,
Сьмерць нясуць у нашы сёлы:
Для кабеты — павітуха,
Канавал — дзеля жывёлы.
Тыдні тры таму-чатыры,
А мо‘ нават больш удвое,
Нам пісалі у паперы
Пра здарэньне вось якое:
Ёсьць у Чэрвеньскім павеце
Шацак, — знанае мястэчка.
Таўкачэвічы — насупраць,
Каля Шацку недалечка.
Ну, дык вось у гэтым Шацку
Захварэў бяз дай прычыны
У Турэцкага на кучкі
Раптам конь у паўгадзіны.
А была такая справа:
Зьеў з вядра ён перавясла,
І лаза у конскім горле
Стала рубам і захрасла.
Каб сюды ветэрынара,