Ен-бы зразу ўбачыў ваду
І пазнаў-бы, дзе тут ліха —
Ці наперадзе, ці ззаду.
Але дзе там — ля стадолы,
Як у казцы той царэвіч,
Ужо круціцца вакола
Ян Працкевіч з Таўкачэвіч.
Ў жывадзёрні — пагалоска —
Скончыў ён свой курс навукі,
І яго шануе вёска
Так, як майстра на ўсе рукі.
Канавал наш туды-сюды,
Выкладае ўсю навуку,
То зірне каню у зубы,
То пад хвост усуне руку.
Лупаў-соваў чуць ня добу,
Як у пень — ні даць, ні ўзяці!
І ніяк ня змог хваробу
Ані кроплі распазнаці.
„Не з таго, мусі быць, боку
У каня хвароба стала:
Ня іначай — ад уроку
Ў „кнігах“ нейкая завала!“
З гэтай думкі — ён за пугу,
Прэ каню ў жывот праз горла,
Аж у тога цераз храпу
Кроў крыніцаю папёрла.
Ўсьлед за пугай хварасьціну
Так упёр — скажу папросту, —
Што назад аберуч выцяг
Старонка:Усім патроху… (1930).pdf/36
Гэта старонка не была вычытаная