Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

няць яе толькі з нашаю беспатольнаю доляю беларускаю. Прыпомнім толькі аканчальны падзел украінскага народу ў XVIII стагодзьдзі паміж дзьвяма тагачаснымі вялікімі дзяржавамі: Расеяю і Аўстрыяю. Якое было ўкраінскае жыцьцё з гледзішча нацыянальнага ў колішняй царскай Маскоўшчыне — ведаем, ці прынамся лёгка можам уявіць, па аналёгіі з доляю сялянскіх масаў беларускіх. Прыгон аж да 1861 г. нястача свае роднае інтэлігенцыі, якая амаль зусім была адыйшла ад сваіх масаў. Мо‘ крыху было яно лепш з украінцамі чымся ў нас, аднак тыя нялікія адзінкі сярод паноў-шляхты, якія наштодзень гаварылі „папростаму,“ мала чым адыходзілі ад нашых беларускіх паноў, што гаворачы пабеларуску ўмелі ня горш за іншых прыдушыць прыганятага мужыка. Адно толькі што зямля у іх слаўная, лягчэй магла пракарміць свайго сына.

Крыху былі іншыя ўмовы ў Аўстрыі. Да Аўстрыі лучылі ў вялікай масе уніяты грэка-каталіні (Галіччына, Закарпацьце) і ў меншай колькасьці праваслаўныя на Букавіне. Ініцыятыва да нацыянальнае работы выходзіла праз увесь час з Галіччыны, дзе веравызнаньне адыграла вялізарную ролю. Дзякуючы загадам цэсарыцы Марыі ды цэсара Язэпа II, была заведзена навука ў сэмінарыі грэка-каталіцкай ў Львове „паруску,“ а па ўсіх цэрквах набажэнства ў роднай мове насельніцтва побач славянскай мовы. Раней па цэрквах, як гэта было і на беларускіх землях, украінская мова была пачала выціскацца польшчынаю. Родная мова ў сьвятынях не дала адчужаніцца духавенству, якое адыграла вызначную ролю ў змаганьнях украінскага адраджэненя. Прадстаўнікоў грэка-каталіцкага духавенства бачым ад пачатку да апошніх дзён і ў роднай краіне і на эміграцыі