Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

Да таго-ж і ў народзе маскоўцы мелі не малую сымпатыю. Народ пазнаёміўся тады з расейскімі жаўнерамі, што йшлі у паход на вайну з мадзярамі ў 1848-49 г.

Так пачалося масквафільства ў Галіччыне, якое зусім праўда абнядужанае і нялікае, датрывала да нашых дзён. Масквафілы, ці інакш, як яшчэ іх называлі старарусы, мелі ў сваіх руках пакліканыя да жыцьця ў 1848 г. установы (матыця, народны дом). Дзеля гэтага тая нялікая інтэлігенцыя, якая асталася вернаю самастойным нацыянальным ідэалам, пастанавіла паклікаць новую ўстанову з мэтаю асьветнае працы. Гэнаю вось установаю і была „Просвіта.“ За два гады украінцы сьвяткавацімуць 70 гадоў ад закладзінаў „Просвіты“ (пачатак „Просвіты“ ў 1868 г.).

Коратка абвешчаная мэта новага таварыства была такая: „распаўсюджываць народную асьвету ў народзе ў напрамку маральным, матарыяльным і палітычным выдаючы кніжкі, брашуры ў той мове, якою народ гаворыць.“ Закладчыкі стаялі на тым становішчы, што толькі асьвечаная адзінка можа быць сьвядомым грамадзянінам, а толькі сьвядомы грамадзянін будзе фундамантам нацыянальнае індывідуальнасьці. Трэба падчыркнуць, што ад самага пачатку, ад закладзінаў нават, учасьце студэнцкае ў працы было надта жывое.

Старарусы глядзелі варожа на арганізацыю „Просвіты“. Доказам гэных варожых адносінаў можа быць факт, што закладчыкам не хацелі нідзе адправіць у царкве набажэнства. Большасьць сьвяшчэньнікаў належала ў тую пару да старарусаў.

Каб заахвоціць упісывацца ў сябры новае арганізацыі, было пастаноўлена, што кожны з іх даставаціме дарма кніжачкі, якія „Просві-