Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

та“ будзе выдаваць рэгулярна. Практыка паказала, што мала выдаць кніжку, трэба яшчэ парупіцца, каб яны не прападалі, трэба памагчы сабраць іх у адным месцы. Дзеля гэтага прыступілі да наладжаньня чытальняў. І пачынаючы ад 1884 г. з паймом і дзейнасьцю „Просвіты“ стульна злучана праца ў чытальнях.

Жыцьцё і дамаганьні сяброў прымусілі „Просвіту“ заняцца праблемамі эканамічнымі. Мэта і статут таварыства растуць ушыркі. У адным з пазьнейшых статутаў сказана, што мэта: „асьвета ды ўздым культуры і заможнасьці украінскага народу“… І толькі пасьляваенны зрэфармаваны статут пакідае на старане эканамічную дзялянку а цікуе выключна аб асьвеце і культуры духовай.

Пачаткі працы былі вельмі скромныя. бяручы яе са стараны магчымасьцяў грашовых. Дзеля прыкледу пакажу хаця б на адно, што даўжэйшы час арганізацыя ня мела собскага памяшчэньня. На нарады ўправы сабіраліся ў прыватным памяшчэньні аднаго з сяброў управы. Вельмі характэрна, што ад пачатку моцна была падчыркнута ўсеукраінскасьць у мэтах, адтуль і заклік да запісі ў сябры да ўсіх украінцаў, дзе яны пражываюць. З першае адозвы бачым адначасна агульнае цяжкое становішча украінскага адраджэньня. І сяньня ня можам ня дзівіцца, які адзіны магчымы і слушны шлях выбралі тады лепшыя сыны народу ў сваей руплівасьці аб народнай справе. У вышменаванай першай адозве аўтары шукаюць прычынаў малога росту сьведамасьці, раўняючы хаця-б з 1848 г., пытаюцца, якая прычына цяжкое долі эканамічнае сялянскіх масаў І толькі адчасьці апраўдываюць гэта неспагаднымі вонкавымі ўмовамі. Большую віну бачаць у самым грамадзянстве, якое праяўляючы ак-