Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

тыўна свой патрыятызм, гаварыла аб патрэбе збольшаньня свае інтэлігенцыі, аб абходнасьці закладзінаў свайго тэатру, аб дасягненьнях у плошчы літаратуры, аднак замала яно думала і цікавала аб агульнай шырокай працы асьветнай у масах, паміж сялянствам. Існуючыя тады народныя колы ня мелі падручнікаў, Масы не маглі ўзгадаваць сваіх павадыроў, дзеля нястачы духовага корму ў форме адпавядаючых кніжак, літаратуры. Дык ясна гаворыцца ў той адозве, што ўкраінцы ў дробнай часьці ня зьдзейсьнілі таго, што зрабілі сэрбы, чэхі, якія ў працягу жыцьця аднаго пакаленьня і натугаю гэнага аднаго пакаленьня адрабілі цэлыя стагодзьдзі. Замалая руплівасьць у галіне найшырэйшае асьветы пагражала вынарадаўленьнем і вось у напрамку гэнае асьветнае працы накірована ўся натуга арганізацыі.

Ці шмат трэба мне гаварыць, каб даказаць насколькі актуальнымі зьяўляюцца для нас, беларусаў, праблемы, якімі жылі закладчыкі „Просвіты“?! Не хачу і не магу крытыкаваць бяздзейнасьці нашае інтэлігенцыі. Гісторыя беларускае культуры ацэніць калісь як сьлед тое вялікае геройства нашага і мінаючага пакаленьняў за іхняе змаганьне якга за асьвету і актыўнае ўчасьце ў творстве культуры дзеля шырокіх масаў і пры помачы гэных самых шырокіх масаў. Затое не бяз жалю можна гаварыць аб тым, што ня ўся беларуская інтэлігенцыя, ня ўсе адзінкі, якія-б маглі, станулі на ўсім, здаецца, чутны заклік Бацькаўшчыны… „да працы!… усе на фронт культурна-асьветнае працы!“…

„Просвіта“ пачала зьдзейсьняць свае пляны выдаючы кніжкі і зразу ўзяла на свае плечы вялікую справу — падрыхтоўкі падручнікаў для адзінае на тую пару украінскае гімназіі. Дзякуючы захадам розных людзей, у першую чар-