Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

гу дзякуючы спагадным адносінам паслоў-народнікаў Львоўскага краёвага парляманту таварыства дастала гадавую падмогу на свае выдавецтвы.

Шырокая плятформа працы ў „Просвіце“ гартавала людзей розных паглядаў на тактыку і украінскую палітыку. Гэную ўнівэрсальнасьць і беспартыйнасьць наглядаем красамоўна ў 1871 г, калі з ініцыятывы мітрапаліта Сэмбрантовіча было пастаўлена пытаньне аб супольным фронце паміж старарусамі і украінцамі народнікамі. Цьвёрдаге становішча „Просвіты“ дало ёй маральнае права ўзяць тады слова і заявіць, што старарусы заўсёды змогуць з імі дагаварыцца, калі стануць на шлях сапраўды агульна народны. Дык гэнае прадусім асьветнае таварыства ўзяло на сябе адчасьці роляю афіцыяльнага нацыянальнага прадстаўніцтва і сьцяг гэнага прадстаўніцтва трымае высока праз увесь далейшы час. Міністарыяльныя асьветныя ўлады ў Вене прызналі аўторытэт „Просвіты“, калі згодна з ейнымі дамаганьнямі завялі ў Мадзяршчыне па украінскіх школах падручнікі выданьняў „Просвіты“.

Адначасна „Просвіта“ шукае кантакту з прыдняпранскаю Украінаю, зорка сачыць за ўсімі падзеямі ў культурным агульна-славянскім жыцьці.

У нутраным краёвым жыцьці побач з працаю асьветнаю бярэ на сябе рэпрэзэнтацыйную ролю пры ўсякіх сьвяткаваньнях, прыкладам у чэсьць Шэўчэнкі, Машкевіча, у двадцаць пятыя ўгодкі скасаваньня прыгону (1873 г.) і г. д. Дык, значыцца, „Просвіта“ бярэ на сябе павадырства ва ўсіх праявах нацыянальнага жыцьця ў Галіччыне.

Ня можам казаць, каб гэны давер грамадзянства быў апраўданы ад самага пачатку працаю ўжо зробленаю, Каля толькі паказывае,