Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

што людзі сьвядома і несьвядома чулі правільнасьць шляху, занятага „Просвітаю“. І сяньня ніхто ня мог-бы нічога й у нас, беларусаў, дадаць да сказу аднаго з першых старшыняў „Просвіты“, калі той казаў, паклікаючысь на Монтэскіё, што культура кожная мераецца не багацьцем зямлі, а асьвечанасьцю грамадзян, што палітычным дзейнікам можа быць толькі асьвечаны чалавек. Або такі сказ таго-ж старшыні: „нам украінцам трэба тое ведаць, што столькі людзей здабудзем для асьветы, колькі з іх скажа, што іхняя зямля Украіна а яны самыя Украінцы… Толькі сваім собскім змаганьнем здабудзем належныя нам правы.“

Вялікія і рознаякія абавязкі „Просвіты“ перабіраюць пакрысе новыя ўстановы, якія штораз багацейшае украінскае жыцьцё паклікае да дзейнасьці, як „Літ.-Навуковае Таварыства ім. Шэўчэнка“ (1873), „Рідна Школа“ (Украінскае Пэдагагічнае Тгварыства) (1881). Заснаваная „Народная Рада“ (1880) ўзяла на сябе палітычную дзейнасьць. З „Просвіты“ выйшла ініцыятыва закладзінаў „Зорі“, украінскага рамесьніцкага таварыства (1884). У 1895 г. „Просвіта“ першая з украінскіх установаў становіцца ўласьніцаю собскага памяшчэньня ў вялікай хаце на львоўскім рынку, дзе знаходзіцца яна і сяньня. Да рэчы будзе сказаць, што камяніца гэная — адзін з найпрыгажэйшых дамоў у Львове. „Просвіта“ дзейна прымае ўчасьце ў наладжываньні украінскага эканамічнага жыцьця цераз „Народную Торговлю,“ спартовага — ў таварыстве „Сокіл“ (1894), сельска-гаспадарчага — ў „Сільськім Господарі“ (1903), коопэратыўнага — „Краёвы Рэвізыйны Саюз“ і „Краёвы Малачарскі Саюз,“ блізка „Просвіта“ была пры пачатках свайго арганізаванага мастацкага украінскага жыцьця і г. д. Можна было-б казаць, што