Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

шмат дзеля якіх арганізацыяў „Просвіта“ была быццам тая маці, якая не шкадуе ані пасагу, ані працы, каб толькі ейным дочкам добра было.

Такая шырокая дзейнасьць ніколі ня зьбівала „Просвіты“ з ейнае аснаўное лініі — выдавецкае працы ў форме рэгулярных выданьняў кніжак і наладжываньня чытальняў. Чытальні і кніжкі гэта цэнтр працы. У першых гадох выдавецкае працы была зьвернута ўвага на школьныя падручнікі народных і сярэдніх школаў. У 1871-76 гадох пабачыла сьвет 17 падручнікаў. Гэта быў фундамант для школьнае працы. І хаця гэная колькасьць школьных кніжак невялікая, аднак слушна казаў адзін з дзеячоў просвітных (Барзінськый): „гэта адна з нашых найвялікшых перамогаў… Наладжаньне украінскага школьніцтва — гэта быццам цывілізацыйныя хрэсьбіны украінскага народу ў новачасную пару.“ Выданьне падручнікаў раўняе той дзеяч да факту хрэсьбінаў Русі.

І тутака зноў малая дыгрэсія да справаў беларускіх. Хаця ня меў я шчасьця быць у бліжэйшым кантакце з беларускаю школаю і ня ўмею мо‘ як сьлед ацаніць усяе важнасьці сваіх падручнікаў для школы, аднак, на мой розум, можна згадзіцца з вышэй прыведзены м сказам і паглядам на важнасьць гэнае справы. За беларусамі стаіць ужо ззаду тая геройская пара будаваньня фундамантаў беларускае школы. Закінуць сабе як народу мы тутака нічога ня можам. Мо‘ адно толькі, што ня ў прыклад іншым славянскім народам, мы лішне мала паказываем навонкі нашае прызнаньне, удзячнасьць, пашану сваім змагаром у галіне асьветнай. Маса не абойдзецца бяз прозьвішчаў. Факты канкрэтныя і прозьвішчы будуць заўсёды зоркамі на небасхіле, пакуль ноч на двары. Трэба, каб кожнае выданьне для народу (ка-