Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

лендары, прэса) заўсёды па меры магчымасьці паказывалі на нашыя здабычы і адцемлівалі павадыроў. Ёсьць і безназоўныя змагары, скажам вёска, якая складала дэклярацыі на беларускія школы ў 1926-27 гадох. Трэба, каб і з гэтым „няведамым героем“ народ пазнаёміўся.

„Просвіта“ адначасна з падручнікамі выдае папулярныя кніжкі. Папулярная кніжка вялікага значэньня, хаця вельмі Шаблон:Абылка. Напісаць папулярна, не азначае напісаць „абы-як.“ Кажуць, што напісаць папулярна і добра шмат трудней, чымся напісаць падручнік для высокае школы. „Просвіта“ знайшла такога чалавека, які зрабіў вельмі добры пачатак „Зорею.“ За гэтаю кніжкаю пайшлі іншыя і да 1935 году бачым выданых 603 кніжкі ў колькасьці 3.395.171 экзэмпляраў, Паводле зьместу кніжкі гэныя вельмі рознаякія. Ёсьць паміж імі аповесьці са зьместам гістарычным, кніжкі географічныя, гаспадарчыя, жыцьцяпісы і г. д. Кніжкі былі больш-менш аднаго фармату, часта багата ілюстраваныя.

Незалежна ад друку, распаўсюджваньне кніжак — гэта другая вельмі важная праблема. Мала надрукаваць кніжку, трэба, каб яна папала ў рукі чытача. Пачаткава прадавалі іх сябры арганізацыі, прадавалі адумысловыя агенты — прадаўшчыкі, сябры брацтваў царкоўных, крамнікі і г. д. Ад 1876 г. згодна з перамененым статутам кожны сябра даставаў за сваю складку ўсе выданьні „Просвіты“. Практычна і жыцьцёва вельмі важны параграф у статуце. Дзякуючы яму ня было клопату з распаўсюджываньнем, а прынамся было шмат лягчэй даставіць кніжку на вёску.

Календары ў выданьнях „Просвіты“ займаюць пачэснае месца. Календар, дзякуючы