Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

ўмеламу падыходу да выданьня, заняў высокае месца і незаступімае ў хаце селяніна. Сваею якасьцю і зьместам ён апраўдаў сябе і быў часта адзінаю крыніцаю ўсіх патрэбаў селяніна і даваў адказ на пытаньні і нацыянальныя і гаспадарчыя, і юрыдычныя і ўсякія іншыя.

Побач з папулярнымі кніжкамі ідзе ад 1904 г. выдавецтва пад назоваю „Украінське пысьмэнство,“ дзе друкуюцца творы маладых, новых аўтараў. Да 1928 г. выйшла тутака 25 тамоў у прыгожай вокладцы.

З мэтаю масавага распаўсюджваньня, у першую чаргу паміж школьнаю моладзьдзю, па грашовай цане йшлі дробныя маленькія кніжачкі г. зв. „Прасьветныя лісткі.“

Апрача кніжак, „Просвіта“ выдавала часапісы. Першым часапісам было «Пысьмо з Просвіты,“ потым „Чытальня,“ „Народня Просвіта,“ «Аматорскі Тэатр,“ „Бібліотэчный Пораднык“ апошнімі гадамі выходзіць паважны орган «Жыття і Знання.»

Таварыства выдае абразы, альбумы, карты гістарычныя і географічныя.

Няма арганізацыі без сяброў. Сябры ў „Просвіце“ ня толькі даюць складкі. Яны карыстаюцца тымі прывілеямі, што за сваю складку дастаюць выданьні, друкованыя коштам арганізацыі. Побач з сябрамі, якія належаць пэрсональна, ёсьць іншыя сябры — цэлыя чытальні. Розьніца паміж імі тая, што належачы да чытальні, ня трэба плаціць сяброўскіх складак у цэнтралю, а за малою платаю можна ўсё чытаць на месцы ў чытальні. Для арганізацыі доўгі час была важная праблема адносінаў да абедзьвюх катэгорыяў сяброў. Карысьне грашова было-б, каб усе належалі пэрсональна. Затое цераз чытальню можна было мець большую колькасьць сяброў;