Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

беднаму-ж селяніну лягчэй было заплаціць дробную суму да чытальні. Дык ідэйна таварыства выйгрывала, трацячы грашова. З канцом 1935 г. было фізычных сяброў (тых, што належалі пэрсональна, 28.064 (дваццаць восем з гакам тысяч, людзей). Чытальняў было 2.061 ды іншых арганізацыйных установаў (аркестры, тэатральныя гурткі і г. д.) 1.068.

У менаваных 9.061 чытальнях было 275.524 дзейных сяброў, у гэтым ліку 205.981 мужчынаў і 65.174 жаччынаў. Паводле справаздачы галоўнае ўправы, вышэй пададзеныя цыфры маюць на ўвеце толькі дзейных сяброў — тых, што плацяць рэгулярна складкі і прыходзяць на сходкі. Рахуючы і менш актыўных, колькасьць сяброў даходзіць да 500.000 (поў мільёна!).

Чытальні маюць свае бібліятэкі ў колькасьці 2.915 з 581.202 кніжкамі. Побач сталых бібліятэкаў, істнуюць вандроўныя ў ліку 164, з 6.233 кніжкамі. У працягу трох апошніх гадоў прачытана 2.589 480 кніжак, так што на аднаго чытача выходзіць больш-менш 10 кніжак.

Гэтыя цыфры гавораць самыя за сябе. Да таго трэба сказаць, што наладжанае апошнімі гадамі супольнае чытаньне („чыткі“) карыстаецца вялізарнай удачай. Пры кожнай нагодзе, пры кожнай магчымасьці чытаюць грамадою кніжкі, газэты, вядуць на тэму прачытанага дыскусію У працягу апошніх трох гадоў было гэткіх чытак 345.000, на іх было прысутных да 2.000.000 народу. Пацадзеныя цыфры не абхопліваюць лекцыяў паасобных ці ў цыклях, якіх у апошніх трох гадох было 40.283. Далей ідуць яшчэ курсы, нарады і г. д.

Каб яшчэ паказаць на адну галіну працы, скажу, што ў канцы 1935 г. працавала 2.016 тэатральных гурткоў, з 40.320 сябрамі. Гурткі гэныя зрабілі ў працягу толькі трох гадоў 19.863 тэатральных пастановак.