Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

Хаця іншая асьветная ўстанова — „Рідная Школа“ — займаецца адумыслова школамі, аднак „Просвіта“ вядзе незалежна некалькі прафэсыянальных школаў, з якіх трэба было-б адцеміць гаспадарчую школу ў Мыловані (хлапцоўская), у Угэрцях Вынявськых (дзяўчацкая).

На тое, каб весьці такую працу, патрэбныя грошы. Адных толькі сяброўскіх складак, арганізацыя мела да 1928 г. 364.971 аўстрыйскіх каронаў, 17 з гакам мільярдаў польскіх марак, 137.172 залатоўкі. Ясна, што адныя толькі сяброўскія складкі не далі-б магчымасьці падтрымаць білянс. Да складак прыходзяць дапамогі, ахвяры, даходы з маемасьцяў арганізацыйных, даходы з собскіх выданьняў і адумысловыя фонды, ахвяраваныя грамадзянамі ў капіталах, зямлі, дамох і г. д.

„Просвіта“ жыве ў стульнай лучнасьці з эміграцыяю і пакуль гэта было магчым, з Прыдняпранскаю Украінаю. Эміграцыя украінская, раскіданая амаль не па ўсёй зямной кулі. Усюды, дзе ёсьць грамада сьвядомых людзей, наладжываецца асьветная праца. Бачым „Просвіту“ ў Амэрыцы (Злучаныя Штаты, Канада, Бразылія), Сібіры, Югаславіі, Францыі. Асобнае месца займае „Просвіта“ ў Букавіне, Закарпацьці, Прыдняпроўшчыне, Кубані.


∗          ∗

Вельмі малая, дробная жменька фактаў і цыфраў за 68 гадоў бязупыннага змаганьня за народ, за ягоную долю, за ягоную будучыню. Баюся, што ня змог я пераказаць усяго, каб чытач прынамся крыху ўявіў тую магутнасьць арганізацыі, што расьце бязспынна і ў такім тэмпе, што сяньня амаль няма такое найменшае украінскае вёсачкі, дзе ня было-б чытальні „Просвіты.“ Якая вялізарная сіла дынамічная