Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

„САЮЗ УКРАІНАК.“

Хочучы больш-менш схапіць сыльвэтку сучаснага украінскага жыцьця ў Галіччыне, немагчыма ня спыніцца над „Саюзам Украінак.“ Гэта волат, калі нат мерыць гэтую арганізацыю мераю вялікага, сарганізованага грамадзянства дзяржаўнага народу. Сяньня налічае Саюз блізу 50.000 сябровак у 814 гурткох і 75 павятовых аддзелах (філіях).

Хаця арганізацыя не маладая, 50-тыя ўгодкі сьвяткавала ў 1934 г., ня мае яна дагэтуль напісанае свае гісторыі. Украінцы, а, здаецца, яшчэ больш Украінкі, ня іншыя чымся славяне агулам і ня ўмеюць, здаецца, даваць якнайхутчэй гісторыёзофічна-філёзофічнага фундаманту пад кожны, хаця крыху выдатнейшы, арганізацыйны пачын, як наглядаем гэта вельмі красамоўна, прыкладам, у Немцаў.

Ня маючы, ці прынамся вельмі мала і параскіданых, пісаных жаролаў — трэба шукаць іх у жывых людзей. Дзе-ж будзе лепшая крыніца, чымся ў п. Мілены Рудніцкае, старшыні ад 1928 г. вышменаванага, Саюзу Украінак, душы ягонае, найбольш яркае прадстаўнічкі жаноцкага актыву і шырока ведамае за межамі свае Бацькаўшчыны. Дык зьвяртаемся да паважанае старшыні (Украінцы кажуць „головы“) і просім інфармацыяў. Вельмі простая, стройная жанчына, ветлівая, з мілаю, сымпатычнаю ўсьмешкаю на твары, маладая, ня мае ў сабе нічога з праслаўленае важнасьці старшыні, а зусім ужо ня відаць на ёй таго, што прывыклі мы бачыць на пажаўцеўшых ужо ілюстра-