Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

цыях суфражыстак ці згулам „вакулярністых“ ангельскіх фэміністак.

П. Старшыня ахвотна расказвае: — Вугольны камень арганізацыі украінскага жаноцтва быў пакладзены ў 1884 г. ў Станіслававе. Пачатак гэнае працы стульна зьвязаны з прозьвічшам аднае са слаўных Украінак — Наталькі Кобрынскае. Ейная, між іншым, заслуга ў выданьні першага украінскага жаноцкага альманаху „Першы Вінок“, (хаця ўсётакі і мужчына над „Вянком“ папрацаваў — як кажа гісторыя літаратуры; быў гэта Іван Франко, найвыдатнейшы песьняр і грамадзкі дзеяч Галіччыны — аўтар). Роля „Вянка“ вялікая. Гэта была праява самастойнага жаноцкага творства. Альманах выклікаў самапашану і пачуцьцё собскае вартасьці ў украінскім жаноцтве. У чарговых гадох нараджзюцца жаноцкія таварыствы ў Львове (1893), Стрыю, Каломыі, у Наддняпраншчыне (Кіеў). Арганізацыі паяўляліся незалежна адна ад другое.

Супольныя мэты іх — гэта прадусім агульна фэміністычныя, дамаганьні роўных правоў грамадзкіх і палітычных. Гэны настрой быў тады модны і актуальны ў Заходняй Эўропе, дзе жанчыны дамагаліся, каб на іх перасталі глядзець як на нейкую іншую катэгорыю людзей, чымся мужчыны і дапусьцілі карыстацца агульна грамадзкімі здабычамі дэмокрацыі XIX стагодз.

Побач гэнае аснаўное лініі, ішла праца агульна асьветная. Тутака украінкі першыя ўмелі дацаніць важнасьць дзіцячых гародчыкаў.

Характар арганізацыяў быў аднак прадусім таварыскі, адчасьці філянтрапійны. Аснаўная рыса — гэта інтэлігэнтная сфэра сябровак. Гэныя вось свомасьці, як таварыскі характар і аднабокасьць складу сябровак, не маглі здаволіць больш дальназоркіх адзінак, адзякуючы