Старонка:У братоў-украінцаў (1936).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

разыходжаньням ў гэтай плошчы, вышменаваная Н. Кобрынская пакінула арганізацыю. Ня гледзячы на ваенныя злыбеды і мітусьні, праводзіцца цэнтралізацыя паадзінокіх, неспалучаных супольнаю праграмаю арганізацыяў. Пачынаюць яны гуртавацца пры Львоўскім „Саюзе Украінак“ (ад 1917 г.) і ўжо ў 1921 г. бачым зьезд украінскіх жанчын, на якім былі прысутныя дэлегаткі з Букавіны і эміграцыі. На гэным зьезьдзе былі дэлегацыі ад 16 паветавых арганізацыяў, яшчэ часта з рознымі назовамі. Супольны зьезд аформіў жыцьцё, пакінуў па сабе коордынуючы цэнтр у Львове. Праца разгортываецца штораз шырэй, асабліва ад 1928 г., калі на чале галоўнае ўправы стаіць бяззьменна аж да сяньня п. М. Рудкіцкая. Арганізуюцца украінкі на Валыні, Букавіне, у Канадзе, Амэрыцы. Арганізацыя робіцца штораз больш масаваю. Інтэлігенткі астаюцца ў меншасьці, а ініцыятыва пападае ў рукі сялянак. Гэная вось масавасьць, агулам ўсенародны характар арганізацыі і зьяўляюцца нечым асаблівым, што выдзяляе „Саюз Украінак“ з аналёгічных арганізацыяў іншых народаў.

Мне (аўтару) вельмі цяжка было схапіць тую найважнейшую пружыну, дзеля якіх якга прычынаў вырасла гэная масавасьць. І шчыра прызнаюся, што некалькі разоў ставіў гэнае пытаньне нашай Паважанай Субяседніцы і ня гледзячы на поўную ахвоту з ейнае стараны, ня мог улавіць таго, што мяне так цікавіла. Толькі праслухаўшы да канца інфармацыяў, узяўшы саюз жанчын на асноведзі падзеяў апошніх некалькінаццаці гадоў у Галіччыне, глянуўшы на ўсю даўнейшую працу „Просвіты,“ „Ріднае Школы і г. д., пачаў быццам разумець. Агульны нябывалы нацыянальны ўздойм, пры якім жаноцтва не астаецца ззаду,